SIGBEL

Как на Пинщине убивали премьер-министра БНР

11:19 08 ноября 2018
Роман Скирмунт — одна из ключевых фигур в белорусской истории. Летом 1918 года он — бывший депутат Государственной Думы и член Государственного Совета Российской империи, сформировал правительство Белорусской Народной Республики. Авторитетный белорусский историк, доктор исторических наук Александр Смоленчук более 20 лет исследовал биографию Скирмунта. Итог его работы — книга «Раман Скірмунт (1868−1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю».

Роман Скирмунт был одним из богатейших жителей Беларуси. Наследник имений Поречье и Молодово на Пинщине, вице-председатель Минского общества сельского хозяйства и владелец крупнейшей суконной фабрики Северо-Западного края, продававшей свои ткани на шинели офицерам царской армии через собственный магазин в Москве. Также он владел винокуренными заводами и акциями Виленского земельного банка.

Роман Скирмунт. Фото: архив Александра Смоленчука
Роман Скирмунт. Фото: архив Александра Смоленчука

Это не помешало Скирмунту присоединиться к белорусскому национальному движению. Правда, социалисты, которые в этом движении доминировали, не оценили предоставленный им шанс: Скирмунт, имеющий авторитет в финансовых и политических кругах, вполне мог представлять БНР на международной арене.

Но, как отмечал историк Александр Пашкевич, «белорусское движение ориентировалось на более низкие слои общества. Белорусские эсеры и другие политические партии предлагали забрать землю и разделить между крестьянами. Если бы их радикальные программы были реализованы, элита потеряла бы все, что имела. Поэтому все люди с деньгами видели в белорусском движении не союзника, а врага. В результате даже вероятные шансы на успех [БНР] оказались потерянными».

От услуг Скирмунта отказались. В 1930 году он еще был избран в Сенат Польши (Западная Беларусь являлась частью этой страны), но в целом отошел от политической деятельности.

Осенью 1939 года в Западную Беларусь пришла Красная армия. Вскоре Скирмунт был убит возле родной деревни Поречье на Пинщине. Фрагмент исследования Александра Смоленчука, который публикуется с его разрешения, рассказывает именно об этих событиях. Раздел книги публикуется в сокращении и с редакционными подзаголовками.

Историк смог реконструировать события 1939 года, опираясь на методы «устной истории». На протяжении 2000−2016 годов Смоленчук, а также его коллеги, местные краеведы, студенты записывали воспоминания жителей окрестных деревень — крестьян 1910−1930-х годов (с сохранением особенностей их произношения). Эти записи были дополнены устными воспоминаниями племянницы Романа Скирмунта, записанными польскими исследователями, а также материалами из польских архивов.

Книга вышла в издательстве Змицера Коласа при поддержке Польского Института в Минске. Ее презентация состоится 15 ноября в 18.00 в конференц-зале отеля «Монастырский» (Минск, ул. Кирилла и Мефодия, 6). Вход свободный.

«Уначы адзін з сялян паведаміў, што „рэвалюцыйны камітэт“ прыняў рашэнне расстраляць Скірмунтаў»

Семья Скирмунтов. Фото: архив Александра Смоленчука

Што адбылося ў Парэччы з прыходам Чырвонай арміі? Атрымаўшы звесткі пра [напад] СССР, Раман Скірмунт з сястрой Аленай і яе мужам Баляславам Скірмунтам выехалі з Парэчча ў Пінск. Вечарам 20 верасня 1939 г. у горад увайшлі часткі Чырвонай арміі. У наступныя дні адбыліся масавыя арышты «класава чужога элементу». Былі арыштаваныя таксама Скірмунты. Але ў турме яны прабылі толькі суткі. Пасля допыту і запісу асабістых дадзеных іх, як і большасць іншых арыштантаў, выпусцілі на свабоду.

Напрыканцы верасня Раман і Баляслаў Скірмунты вырашылі вярнуцца ў Парэчча. У вёсцы Скірмунта вельмі шанавалі, і, магчыма, ён якраз і разлічваў на дапамогу вяскоўцаў. Тым больш, што ў Пінску ўжо распавядалі як пра факты «стыхійных» забойстваў і расправаў з землеўласнікамі (зямянамі), так і пра эпізоды, калі жыхары палескіх вёсак ратавалі іх ад рэпрэсій з боку новай улады. Праз даверанага чалавека (лакея Олеся) ён перадаў ліст Вацлаве Нээф. Яна жыла ў апусцелай плябаніі ў Парэччы і, дзякуючы мужу, які быў грамадзянінам Германіі, адчувала сябе больш-менш упэўнена. Савецкая ўлада нямецкіх саюзнікаў не крыўдзіла.

Каб вярнуцца ў Парэчча, патрэбны быў дазвол новай мясцовай улады. «Камісар» Марозаў, які знаходзіўся ў Парэччы, дазволіў вяртанне з умовай, што Скірмунт не будзе ўмешвацца ў справы вясковага «рэвалюцыйнага камітэта».

Вацлава Нээф не раіла Скірмунту вяртацца, бо [мясцовы] камітэт ужо пачаў расправы. Адной з першых ахвяр стаў ляснік Яворскі. Да таго ж у складзе камітэта аказаўся чалавек, асуджаны за кражу мёду з вулляў маёнтка, які меў асабісты канфлікт з Скірмунтам.

Аднак Раман і [яго сваяк] Баляслаў Скірмунты ўсё ж прыехалі ў Парэчча і пасяліліся таксама ў плябаніі. Р. Скірмунт, як і Нээфы, амаль не пакідаў будынку. Магчыма, ужо ў Парэччы ён даведаўся пра трагічны лёс сваякоў з Моладава. Генрык і Марыя Скірмунты былі забітыя 20 верасня. У гэтыя трывожныя дні ён, верагодна, прыгадваў успаміны свайго сябра Эдварда Вайніловіча пра рабунак і знішчэнне ягонага палаца ў Савічах (Слуцкі пав.) дэзертырамі, сялянамі і слугамі ў лютым 1918 г. Жыццё Вайніловічу і ягонай жонцы выратавала толькі тое, што папярэджаныя адным са слугаў, яны паспелі схавацца ў лесе…

Праз некалькі дзён пасля вяртання жыхароў плябаніі ўначы абудзіў адзін з парэцкіх сялян, які паведаміў, што «рэвалюцыйны камітэт» прыняў рашэнне расстраляць Скірмунтаў, і параіў ім уцякаць. Раман Скірмунт не паверыў і не хацеў пакідаць вёску, але ўрэшце паддаўся ўгаворам і заявіў, што раніцай яны паедуць вузкакалейкай да Янава, а адтуль чыгункай да Пінска.

«Такім, як Скірмунт, не далжно быць места на земле»

Дворец Скирмунта в усадьбе Поречье. До 1918 года. Фото: wikimedia.org

Аднак іх апярэдзілі. Раніцай 6 кастрычніка Скірмунтаў арыштавалі ўзброеныя «камітэтчыкі» і памясцілі ў карцар былой управы гміны, якая стала сядзібай камітэта. Раніцай наступнага дня арыштаваных пасадзілі на воз і заявілі, што павязуць у Пінск на допыт. Муж Вацлавы Нээф адразу ж пайшоў да «камісара» Марозава, і той пацвердзіў, што арыштаваных павязуць у Пінск. Насамрэч, яны былі расстраляныя ў лесе «Корань» паміж вёскамі Велясніца і Кажанёва (8−10 км ад Парэчча).

На наступны дзень адзін з забойцаў хадзіў у адзенні Рамана Скірмунта і меў на руцэ ягоны гадзіннік. Ён нават зайшоў у плябанію і папрасіў вады. Магчыма, чакаў нейкіх роспытаў, але не дачакаўся.

Вясковыя суразмоўцы пацвердзілі спадзяванні Скірмунта на дапамогу сялян. Марыя Кучынская (1919 г. нар.): «Быў пэўны на свой народ, бо він яго не обіжаў. Ён мог уцячы, але думаў, што прыйдуць Саветы і разбяруцца». Яна ж прыгадала ягоныя словы пасля вяртання ў Парэчча: «Він хаціў так: „Знаю, шчо ўжэ не памешчык, такі ж робочы, як і ўсі. Я буду робыты, але трэба, коб прыйшло начальство […] Ну, ідітэ, забырайтэ ўсё мае багатво. Но рабітэ. А я посмотру, як вы будытэ робіты. Маладнякы шчэ ж вы, ныц ны знаетэ“».

Спадзяванне Рамана Скірмунта на сустрэчу і размову з «начальствам» пацвердзілі і іншыя суразмоўцы. Але гэтага спаткання не адбылося. «Начальства» (рэспандэнты прыгадвалі прозвішчы «камісараў» Холадава, Кавалёва і Маскалёва) не збіралася сустракацца з уладальнікам маёнтка. Магчыма, якраз гэтыя «камісары» (часцей вясковыя суразмоўцы згадвалі Холадава) і стаялі за спіной забойцаў.

Забойству папярэднічаў агульны сход, які павінен быў стаць «народным судом» над памешчыкам. Пра яго распавёў былы шафёр Рамана Скірмунта Мікалай Куцко (1911 г. нар.): «У 39 годзе Саветы сабралі суд: што будзем рабіць са Скірмунтам? Некаторэ казалі, хай ён ідэ да сваіх лёкаеў на калёнію, і хай яны яго кормяць. Другія казалі, што трэба выдзяліць яму пакой у палацы. Хай там жыве. Ніхто не хацеў забіваты. Тады выступіў камісар Холадаў: „Вы ня знаеце, што такое памешчык, а мы знаем. Он і конюхам работаць можа, але возьме хлеў зачыніць, падпаліць, цялё на плечы, бяжыць і крычыць „Спасайте!“ По-мойму такім, як Скірмунт, не далжно быць места на земле“».

Сярод парэчан знайшліся людзі, якія прыслухаліся да гэтага меркавання. Суразмоўцы асуджалі іх. Калі Рамана і Баляслава Скірмунтаў везлі на смерць, нехта з парэчан паспрабаваў заступіцца: «Шчо вы робытэ? Куды вы ёго выдэтэ?» І почуў у адказ: «Моўчы, бо і тобі гэтэ будэ шчэ!» (Анастасія Вакульчык).

Марыя Нікалайчык (1920 г. нар.) распавяла, што людзі плакалі, а Скірмунт сказаў: «Я з вамы прошчаюса назаўсёды. Спадзяюся, што нікому не зрабіў кепскага». У адказ на пытанне, чаму ж вы не абаранілі чалавека, суразмоўцы разводзілі рукі і адказвалі: «А як жа абароніш? Нічога не зробіш!» (Марыя Кучынская).

«Цудило винтовку кинул, Пархомчук тоже побежал. Пришлось мне [Скирмунта] кончать»

Крест на могиле Романа Скирмунта. Фото: архив Александра Смоленчука

Прыгадвалі, што перад смерццю Раману Скірмунту загадалі адвярнуцца ад забойцаў. Ён адмовіўся: «Я ад людзей ніколі не адварочваўся». І дадаў: «Я б вам не саветаваў гэта рабіць, бо вы маладыя. Я ўжо аджыў свае гады» (Анастасія Вакульчык). У аднаго з забойцаў нават ружжо з рук выпала. Але сваю злачынную справу яны давялі да канца. Галоўным выканаўцам быў Сільвестр Лукашык (вясковае прозвішча «Соловэй»).

Найбольш поўны аповед пра забойства «пана» належаў Мікалаю Калбаску (1925 г. нар.) з в. Рудка. Прывяду фрагменты інтэрв’ю, запісанага ў 2004 г.:

— Бачыў, як вызлы ёго страляты […] Мы, хлопчыкі тагді короў паслы. Гадоў 14 було. Ёго вызлы, кучар сыдіў, пара коней з Парычча, і тры ішлі з ружжамі ззаду. А він і шурын ёго з Варшавы (прыехаў да яго ў госты)… I тут ужо большовыкы захватылы ёго, да ўсё. А він нікуды ны ўтыкаў. […] Ёго вызлы Козак, Соловэй і Просіф. […] Соловэй — гэтэ маей мамы сыстры буў шурын. Я Солоўя добрэ помню. […] Трое ззаду з ружжамі ішлы, а кучар упэраді, а оны ў капэлюшах сыділы ззаду. Повозка наслана була — салома, адэяла засланэ було, усё хорошэ. Сумок ны було. […] І тому пану і шурыну той Соловэй казаў: «Одвырныса задом. Коб у зад стрыляты. А він говорыты: «Я од людэй ны одворочваўса. Хто до мынэ прыходыў, я каждому помоч даваў». У ліцо выстрыліў. Так тому Солоўю він мо годоў з дэсять, мо і бульш, як застрэліў, так у вочах усё врэмя стояў. Шчо ў ліцо стрыляў.

— Адкуль вядома, што гэта Скірмунт сказаў? Няўжо Соловэй пра гэта распавядаў?

— Ну, пэўно! Там буў такі Сак Коля. Так він ёму казаў, як пана стрыляў. А той буў хорошы і з панам, і з тым. Він у пана служыў, стары Сак. Скірмунт кажэ: «Чы я тыбэ колі тронуў, а ты хочэш мынэ застрэлыты». О, пан хорошы буў Скірмунт.

— А можа, якая крыўда была на Скірмунта?

— Якая там крыўда?! Він на роботу до Скірмунта не хадыў ныяк!

[…] На другі дэнь мы бігалы туды, на Корэнь, дэ маёнток буў. Кілометрэў два ці тры. І там булы такы здоровы дубы. […] Калі мы прыйшлі тые місцэ глядзець, дэ застрэлылы, то адын з Рудкі хлопэц дажэ туфлі сорваў. Ны знаю, чы з пана, чы з того, бо ногы наверсы булы ў одного. Іх толькы прысыпалы. Булы там тры годы. А колы німцы прыйшлы, прыіхала сыстра. Она собрала костачкы і поховала ў Парыччы, дэ дарога на Чамырын.

— Людзі гавораць, што калі Скірмунт не захацеў адварочвацца, то двое з тых забойцаў кінулі стрэльбы і ўцяклі. Застаўся адзін Соловэй, які і забіў іх. Гэта праўда?

— Гэтого я ны знаю. Можэ так і було. Только я знаю, шчо Скірмунту Соловэй казаў: «Одвырныса». А він говорыт: «Я од людэй ны одворочваўся». Гэто ў Парыччы мні расказвалі. Кажэ: «Хто до мынэ обрашчаўся, я каждому помоч даваў». Помогаў хаты робыты, грошыма помогаў, даваў усё. Колы-то ў Варшаве буў Сэнат, як зарэ Дума, так він жэ тожэ участвоваў там. То він сказаў, шчо ўсю зымлю трэба ў помешчыкаў забраты і оддаты людям. Помешчыкам надо покынуты по 40 гектар. Хватыты з іх. А ўсю зымлю зобраты і народу роздаты. […]. Він народу добрэ робыў, він ны бояўса. Хто мыны заб’е? Він врэды ны робыў. […] У концы він мог быты прызідэнтом.

А вось як пераказаў успаміны парэчанкі Хрысціны Цярлецкай (1912 г. нар.) пра гэтую трагічную падзею пінскі журналіст Вячаслаў Ільянкоў:

— Однажды я свидетельницей была, как Селивестр Лукашик подвыпил и рассказывал: «Завели мы их и заставили яму копать. Роман отказался: „Я не заслужил себе могилу рыть“. Болеслав помоложе был, сразу струсил, потерялся. Заметил это Скирмунт, обоперся на сук — тяжело стоять, шли долго — и просит: „Быстрей делайте, что решили“.

„Повернись“, — говорю ему.

А он смотрит на меня: „Я ничего плохого людям не делал“. Ударил его, а он говорит: „Не думайте, что прошусь, свое прожил, но вы не берите грех на душу“.

Цудило винтовку кинул, Пархомчук тоже побежал. Пришлось мне кончать».

Паводле Вацлавы Нээф, забойства адбылося 7 кастрычніка 1939 г. Целы забітых былі скінуты ў вырытую магілу і прысыпаны зямлёй…

«У пэўны момант вёска пайшла рабаваць палац»

Пасля забойства Рамана Скірмунта палац быў разрабаваны. Рэспандэнты звычайна адмаўляліся распавядаць пра лёс палаца, маўляў, «не памятаем». Толькі Мікалай Куцко прызнаўся, што ў пэўны момант вёска пайшла рабаваць палац. А Яўдакія Пракопчык (1928 г. нар.) удакладніла: «Бяднейшыя ўсё расцягнулі. Тыя, што працавалі на пана, не пайшлі. […] Усё пазабіралі… лыжкі, талеркі…» Яна ж прыгадала, што мэблю з палаца забралі згаданыя «камісары». І тут ізноў фігураваў Холадаў…

Большасць рэспандэнтаў у забойстве «добрага пана» вінаваціла выключна «сваіх» і сцвярджала, што савецкае «начальства» не мела дачынення да гэтай трагедыі. Толькі Харыта Чырко (1913 г. нар., в. Парэчча) заявіла, што смяротны прысуд вынеслі якраз «камісары»: «Савецкі булы люды, ну то тые его прыговорылы, што забіты. […] Тэе начальство, што оно наіхало, а не поріцкія. Поріцкі […] то его век не далы б забіты. Нікогда б не далы, бо він хорошы чоловік быв. Він такі, бідных людэй так він шкодовав».

Амаль усе запісаныя аповеды пра забойства Рамана і Баляслава Скірмунтаў утрымлівалі згадкі пра «божую кару» для забойцаў. Паводле аповеду С. Хвясюк, Сільвестр Лукашык («Соловэй») часта жаліўся сваёй сястры: «Хрысцечка, і ходзю, то ў вачах мне пан стоіць, і ложусь, і встаю, і в ноч, і в дзень у вачах стаіць. Як дывіўся ў вочы, так у вачах стаіць» […] А той Пархомчук, то яго німцы забралі. Бацька казав… І там быв Рабы мост, і там яго немцы мучылі: „Што ж ты зрабыв? Нашчо Скірмунта ўбів?“ Он погыб там. Трэці Цудзіла я не знаю дзе…»

Іншыя суразмоцы прыгадвалі, што «Соловэй» хварэў на сухоты і выглядаў як «шкілет, абцягнуты скурай». Усцім Пархамчук («Козак»), паводле іншай версіі, падчас нямецкай акупацыі хаваўся ад немцаў і ад парэчан. А калі памёр, то быў закапаны жонкай у бульбяной яме. Тры ягоныя сыны трагічна загінулі. Іван Цудзіла («Просіф») пасля вайны з’ехаў у Расію і згінуў без следу.

На пачатку нямецкай акупацыі прах Рамана і Баляслава Скірмунтаў быў пахаваны ў парку, які некалі заснаваў сам гаспадар маёнтка. Наогул, на Піншчыне былі рэпрэсаваныя ўсе Скірмунты, якія не пакінулі родныя мясціны ў верасні 1939 г. Падобна, што ва ўласным ложку памёр толькі старэйшы брат Рамана Аляксандр Скірмунт (1858−1940). Скірмунты падзялілі лёс шматлікіх польскіх землеўласнікаў, якія разам з дзеячамі беларускага нацыянальнага руху былі першай ахвярай савецкіх рэпрэсій у Заходняй Беларусі. Пазней прыйдзе чарга мясцовай інтэлігенцыі, польскіх і беларускіх «кулакоў», габрэйскай «буржуазіі».

У 1990-я гг. у парэчскім парку быў пастаўлены помнік Скірмунтам — жалезны крыж з надпісам па-польску. Ужо ў ХХІ стагоддзі паблізу першага крыжа на меркаванай магіле Скірмунтаў з’явіўся драўляны крыж з надпісам па-беларуску…

Сумныя думкі нараджаюцца каля гэтага крыжа. Лёс многіх таленавітых сыноў і дачок Беларусі быў надзвычай трагічным. Звычайна — гэта самотнасць, перадчасовая смерць ці выгнанне на чужыну. Дачка ўладальніка сядзібы ў Бакінічах Станіслава Скірмунта Тэрэза, дзяцінства якой прайшло ў адным з калгасаў Казахстана, у размове заўважыла, што трагедыя Беларусі не толькі ў тым, што вынішчылі найлепшых. Самым жахлівым было тое, што ролю непасрэднага ката часта выконвалі самі беларусы. Быццам забівалі ўласную будучыню.

tut.by

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

11 ноября 2018 12:48

Память жертв Первой мировой войны почтили в Пинске

Сегодня, 11 ноября исполнилось 100 лет, со дня окончания Первой мировой войны. Накануне этого события на городском кладбище в Пинске, пограничники, волонтеры-общественники и ветераны провели работы по благоустройству захоронений и организовали «Вахту памяти».

15 октября 2018 12:18

В Пинске отметят столетие дивизии, которая освобождала город

В ноябре 2018 года исполняется 100 лет одной из самых заслуженных, прославленных дивизий советских Вооружённых сил – 30-ой гвардейской мотострелковой Иркутско-Пинской орденов Ленина, Октябрьской революции, трижды Краснознамённой, ордена Суворова 2-ой степени дивизии Имени Верховного Совета РСФСР.

25 сентября 2018 17:16

В Крыму нашли бывший бронекатер Пинской флотилии, пропавший без вести

Бронекатер времен Второй мировой войны был найден в районе мыса Тарханкут в западной части Крымского полуострова.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: